У Мінаховы здароўя распавялі, куды пайшлі сабраныя на барацьбу з COVID-19 грошы

У Мінаховы здароўя распавялі, куды пайшлі сабраныя на барацьбу з COVID-19 грошы

У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі распавялі, куды пайшлі сабраныя на барацьбу з COVID-19 грошы. Як вядома, з канца сакавіка ахвяраванні збіраюцца на дабрачынныя рахункі Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання. На 4 траўня на іх заставалася больш за 171 тысячу еўра і 1,1 млн рублёў. На 2,3 млн рублёў было куплена 3 мільёны медыцынскіх масак, з якіх 2,2 млн размеркавалі сярод медработнікаў па краіне (у сталіцы — 500 тысяч масак), каля 800 тысяч знаходзяцца ў рэзерве. Яшчэ амаль 2 млн рублёў пайшлі на набыццё стаматалагічных ахоўных экранаў, фільтруючых рэспіратараў, санітарна-гігіенічных вырабаў, фільтруючых аэразольных паўмасак.

Каля 364 тысячы рублёў было пералічана РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі на вытворчасць, пастаўку дыягнастычных набораў для ПЦР-дыягностыкі COVID-19. 91 тысячу рублёў пайшло на набыццё лабараторнага абсталявання для дыягностыкі каранавіруснай інфекцыі, 350 тысяч рублёў — на рэактывы для дыягностыкі COVID-19 для Нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі