У Мінск прыбыло кіраўніцтва Turkcell, каб абмеркаваць візіт Эрдагана
У Мінск прыбылі кіраўнікі турэцкай тэлекамунікацыйнай кампаніі Turkcell. 16 жніўня яны абмяркуюць з памочнікам прэзідэнта Усеваладам Янчэўскім будучы візіт прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Пра гэта на сустрэчы з журналістамі распавёў гендырэктар Turkcell Каан Тэрзіалу, перадае БелаПАН.
Акрамя таго, кіраўнікі турэцкай кампаніі плануюць абмяняцца досведам рэгулявання ў сферы тэлекамунікацый. Асноўнай тэмай гутаркі Тэрзіалу назваў развіццё лічбавых сэрвісаў — у тым ліку, інфарматызацыі паслуг, прадстаўленых дзяржавай у галіне аховы здароўя, адукацыі.
Ён нагадаў, што на мінулым тыдні Янчэўскі ў Анкары сустракаўся з галоўным дарадцам Эрдагана па эканамічных пытаннях.