У Мінск прывезлі часцінку мошчаў святога Сергія Раданежскага
Адна з самых шанаваных у Расіі святынь будзе знаходзіцца ў кафедральным саборы Мінска да 25 ліпеня.
Доступ да абраза для пакланення 21-24 ліпеня будзе адкрыты ў Свята-Духавым кафедральным саборы з 7.00 да 22.00, 25 ліпеня — з 8.00 да 14.30.
Прыбыццё іконы праходзіць у рамках святкавання 700-годдзя з дня нараджэння вялебнага Сергія, паведамляе сайт church.by
Святы Сергій Раданежскі вядомы як ідэйны натхняльнік збірання рускіх земляў. Ён дабраславіў Дзмітрыя Данскога на перамогу ў Кулікоўскай бітве.