У мінскай паліклініцы прайшоў суд над заўгасам бальніцы

Паліклініка №36, ілюстрацыйнае фота

Паліклініка №36, ілюстрацыйнае фота / sb.by

У мінскай паліклініцы №36 адбыўся выязны суд над 59-гадовым раней несудзімым намеснікам галоўнага лекара па гаспадарчай рабоце адной са сталічных бальніц. Яго вінавацілі ў атрыманні хабару, паведамляе сайт Генпракуратуры.

Паведамляеца, што заўгас атрымаў адну тысячу рублёў за выбар канкрэтнай падраднай арганізацыі для выканання работ на аб'ектах бальніцы, бесперашкоднай прыёмкі выкананых работ, а таксама далейшае супрацоўніцтва.

За гэты "адкат" яму прысудзілі тры з паловай гады пазбаўлення волі і аштрафавалі на 12 950 рублёў (350 базавых велічынь). Аднак пазбаўленне волі яму адтэрмінавалі на тры гады.

На суд над заўгасам сабралі кіраўнікоў паліклінік і бальніцаў Заводскага раёна сталіцы, іх намеснікаў, а таксама прадстаўнікоў Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі