У Мінскай вобласці сёлета стала менш ВІЧ-станоўчых

У Мінскай вобласці сёлета стала менш ВІЧ-станоўчых

За першыя шэсць месяцаў 2018 года колькасць інфекаваных ВІЧ у Мінскай вобласці знізілася на 7 адсоткаў. Гэта калі параўноўваць з аналагічным перыядам мінулага года, — піша БЕЛТА са спасылкай на Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.


Так, на 100 тысяч насельніцтва прыпадае 15,3 выпадкі заражэння ВІЧ. Гэта менш, чым летась, калі было зарэгістравана 16,4 выпадкі.


Згодна з дадзенымі цэнтра, большасць інфікаваных — людзі ад 30 да 40 гадоў. 59% іх — мужчыны. 76% носьбітаў ВІЧ заразілася ім полавым шляхам. 


Таксама паведамляецца, што 46% тых, хто стаў ВІЧ-станоўчым сёлета — гэта рабочыя і служачыя, 33% — беспрацоўныя, 15%  — асобы з месцаў пазбаўлення волі. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі