У мінскіх клубах, барах выявілі 77 злачынстваў, звязаных з наркотыкамі
Праваахоўнікі за 2014 год склалі 120 адміністрацыйных пратаколаў.
Сталі вядомыя вынікі аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных у мінулым годзе ў барах і начных клубах, а таксама на дыскатэках Мінска. Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", там былі выяўленыя 77 злачынстваў, якія звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. З гэтай колькасці 20 цяжкія і асабліва цяжкія.
У барах, начных клубах, на дыскатэках знайшлі і забралі больш за 370 грамаў псіхатропных рэчываў. Праваахоўнікі склалі больш за 120 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Ужо сёлета ў Мінску перакрылі канал пастаўкі псіхатропных рэчываў з Расіі. Яго арганізаваў дыджэй начнога клуба "К 3".
Як паведамляла Еўрарадыё, у Мінску ўзмацняецца кантроль за начнымі клубамі. У спіс, складзены чыноўнікамі Мінгарвыканкама, трапілі клубы "Сатурн", "Катрын", Dozari, "Рэ: Паблік", "Авертайм", "Найт піпл", "Сфера", рэстаран "Шакалад", рэстаран-клуб "Аўра", бар-клуб "Піраты", Бар 13.
Фота: Fotolia