У мінскіх парках падаражэюць квіткі на атракцыёны
У мінскіх парках у гэтым сезоне квіткі на атракрцыёны крыху падаражэюць. У каментары агенцтву "Мінск-Навіны" галоўны інжынер УП "Мінскзеленбуд" Уладзімір Бабіўскі паведаміў, што кошты вырастуць прыкладна на 20-30 капеек. Прычым на шэраг атракцыёнаў захаваецца ранейшы кошт.
Пачаць новы сезон плануецца 21 красавіка, калі не перашкодзяць умовы надвор'я.
У парку імя Чалюскінцаў з'явіцца новы атракцыён — надзіманы. Усталяваць яго плануецца на дзіцячай пляцоўцы, абсталяванай у рамках рэканструкцыі танцпляцоўкі.
Па словах Бабіўскага, неўзабаве будзе разглядацца мэтазгоднасць усталявання атракцыёнаў у парку "Цівалі" альбо парку імя Уга Чавеса.