Прыхільніку "рускага свету" з Жыткавічаў пагражае да шасці гадоў турмы

Генадзь Карнеявец

Генадзь Карнеявец / фота з сацсетак

11 кастрычніка ў судзе Жыткавіцкага раёна пачнецца разгляд крымінальнай справы Генадзя Карнеяўца, піша "Флагшток". Мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў пратэсных акцыях, а таксама паклёпе і абразе Лукашэнкі. Па сукупнасці пакаранняў яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Карнеявец актыўна посціў у сацсетках з 2016 года. Верагодна, гэтыя пасты і сталі падставай для крымінальнай справы.

Як адзначае "Флагшток", мужчына актыўна рэпосціў палітычныя публікацыі, з якіх можна было зразумець, што ён падтрымлівае "рускі свет".

Падчас "дармаедскіх" пратэстаў 2016-2017 года Карнеявец выказваў незадаволенасць беларускімі ўладамі. У 2020-м актыўна рэпосціў паведамленні, дзе крытыкавалі рэжым Лукашэнкі.

А калі расійскія войскі пачалі шырокамаштабнае ўварванне ва Украіну, Карнеявец пераключыўся на перапосты расійскай ваеннай прапаганды, забыўшыся пра беларускую тэматыку.

Пры гэтым папярэднія пасты з крытыкай рэжыму Лукашэнкі ён не выдаліў.

Паведамляецца, што старонка Карнеяўца ў сацсетцы не абнаўляецца з траўня 2024 года. 13 чэрвеня яго судзілі ў Калінкавічах, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Верагодна, тады ж пачалі і крымінальную справу на яго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі