У Мінску была ачэпленая тэрыторыя ля ГУМа з-за падазронай торбы
У цэнтры Мінска больш за гадзіну была перакрытая пляцоўка перад ГУМам. Прычына ў пакінутай торбе ў гарадскім аўтобусе.
Каля 9 гадзін раніцы на прыпынку ля ГУМа ў аўтобусе №69 была знойдзеная торба без нагляду. Да месца здарэння прыехалі праваахоўнікі і сапёры. Яны абмежавалі рух на дзьвюх паласах праспекта Незалежнасці вакол аўтобуса, а таксама перакрылі пляцоўку перад гандлёвым цэнтрам.
Пасля таго, як яны даследвалі торбу, апынулася, што там знаходзяцца прыватныя рэчы і вопратка. Каля паловы на 11 гадзіну ачапленне знялі.