У мінскім цырку падчас выступу з вышыні сарвалася гімнастка
У мінскім цырку 19 красавіка падчас аднаго з нумароў з-пад купала сарвалася гімнастка, паведамляе партал tut.by.
Па словах відавочцаў, яна выступала без страхоўкі, і партнёр яе не ўтрымаў. "Выносілі з манежа на руках...", — распавяла падрабязнасці сведка Настасся.
Тым часам прадстаўленне працягнулі. У перапынку паміж нумарамі шпрэхталмейстар паведаміў гледачам, што артыстка ў прытомнасці.
Сёння ў мінскім цырку паказваюць праграму "Шоу гіганцкіх фантанаў. Дзівосны горад".