У мінскім гандлёвым цэнтры пройдзе міжнародны турнір па скачках у вышыню

У мінскім гандлёвым цэнтры пройдзе міжнародны турнір па скачках у вышыню

У мінскім гандлёвым цэнтры "Сталіца" 22 снежня пройдуць спаборніцтвы па скачках у вышыню. Удзел у турніры прымуць спартсмены міжнароднага ўзроўню, паведамляе галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Напрыклад, у турніры прымуць двухразовая чэмпіёнка свету (2015, 2017) і чэмпіёнка Еўропы (2018) Марыя Ласіцкене (нейтральны лёгкаатлет) і срэбраны прызёр чэмпіянату свету (2017) Юлія Леўчанка (Украіна), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2018 Ілля Іванюк (нейтральны лёгкаатлет) і бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы U23 2017 года, а таксама пераможца турніру мінулага года Віктар Лонскі (Украіна).

У спаборніцтвах будуць удзельнічаць спартсмены Беларусі, Расіі, Украіны.

Можна меркаваць, што гэтым турнірам адміністрацыя гандлёвага цэнтра спадзяецца прыцягнуць патэнцыйных пакупнікоў напярэдадні Новага года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі