У мінскім метро затрымалі студэнтку — знайшлі патрон
У мінскім метро затрымалі студэнтку — знайшлі патрон да агнястрэльнай зброі. Здарэнне адбылося 5 верасня на станцыі метро "Плошча Леніна". Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, патрон заўважылі падчас дагляду яе рэчаў.
У адносінах 19-гадовай дзяўчыны праводзіцца праверка. Вядома, што яна вучыцца ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.
Сталічная міліцыя нагадвае, што за незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў пагражае крымінальная адказнасць. Больш падрабязна гл. тут.