У Мінскім раёне легкавік знес мачту ЛЭП і ўрэзаўся ў дрэва (фота)

У Мінскім раёне легкавік знес мачту ЛЭП і ўрэзаўся ў дрэва (фота)

У пасёлку Самахвалавічы Мінскага раёна 21 верасня аўтамабіль "Рэно" знёс слуп лініі электраперадачы і сутыкнуўся з прыдарожным дрэвам. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Мінскага райвыканкама Кацярына Сільчанка.

За рулём аўтамабіля была 22-гадовая дзяўчына, якая не мае правоў на кіраванне аўтамабілем. Кіроўца няправільна выбрала хуткасць руху, і яе аўтамабіль занесла. Машына з дарогі і ўрэзалася ў мачту ЛЭП, збіўшы яе. Пасля гэтага аўто сутыкнулася з прыдарожным дрэвам.

Кіроўца і пасажыр апынуліся заблакаванымі ў аўто, іх давялося шпіталізаваць.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі