У мінскім тралейбусным парку знайшлі сумку з псіхатропамі (фота, відэа)

У Мінску на тэрыторыі тралейбуснага парку па вуліцы Харкаўскай знайшлі схованку, у якой была спартыўная сумка з буйной партыяй псіхатропаў. Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, там знаходзілася каля кілаграма парашкападобнага рэчыва, а таксама каля 600 грамаў рэчыва расліннага паходжання (яно ўтрымлівае ў сваім складзе псіхатропы). У сумцы знайшлі электронныя вагі, сродкі індывідуальнай абароны, упаковачныя і фасовачныя матэрыялы.

Праваахоўнікі высветлілі, што сумка з псіхатропамі належыць адной з інтэрнэт-крамаў, праз якую адбываўся збыт наркатычных сродкаў у сталіцы. Ідзе пошук падазраванага. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў".

Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі