У мінскім заапарку арганізуюць “Зімовы прызыў”
У мінскім заапарку арганізуюць “Зімовы прызыў”. Акцыю прымеркавалі да 23 лютага. У гэты дзень мужчын, якія маюць ваенны білет або пасведчанне вайскоўца, будуць прапускаць бясплатна.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўстанову, наведнікі змогуць бясплатна паглядзець усю калекцыю фауны, у тым ліку пабачыць экзатычныя экзэмпляры ў “Экзатарыуме”, “Акварыуме” і “Тэрарыуме”. Апроч таго, для мужчын арганізуюць спартова-забаўляльную праграму.
У гонар свята абвясцілі таксама акцыю “1+1”, калі па адным квітку ў заапарку можа трапіць два наведнікі.