У Мінску 18-гадовых навучэнцаў за наркотыкі асудзілі на 8 гадоў калоніі

У Мінску 18-гадовых навучэнцаў за наркотыкі асудзілі на 8 гадоў калоніі

У Мінску двух 18-гадовых навучэнцаў дзяржаўнага політэхнічнага каледжа (філіяла БНТУ) за наркотыкі асудзілі на 8 гадоў папраўчай калоніі. Іх справу разглядаў суд Фрунзенскага раёна. Хлопца і дзяўчыну прызналі вінаватымі ў набыцці, захоўванні і перавозцы асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў (альфа-PVP), здзейсненым групай асоб. Як інфармуе прэс-служба Мінскага гарадскога суда, маладыя людзі мелі пры сабе агулам каля 26 грамаў псіхатропа.

Хлопец будзе адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, дзяўчына — агульнага рэжыму. У іх канфіскуецца ўся маёмасць. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі