У Мінску ад трактара адляцела кола і звалілася на легкавік (фота)
У Мінску ад трактара падчас руху адляцела кола і звалілася на легкавік "Рэно Лагуна". Здарэнне адбылося ў аўторак каля 17.30 на праспекце Жукава. Як інфармуе БЕЛТА, у трактара абламалася вось, што і стала прычынай злятання кола. Ніхто з людзей падчас дарожна-транспартнага здарэння не пацярпеў.
Адзначаецца, што трактар належыць аднаму са сталічных прадпрыемстваў. Службовых асобаў, якія там адказваюць за тэхнічны стан транспартных сродкаў, могуць прыцягнуць да адказнасці.