У Мінску адбыўся пажар у падвале дзяржаўнага архіва

У Мінску адбыўся пажар у падвале дзяржаўнага архіва

У Мінску адбыўся пажар у падвале Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці па вуліцы Казлова. Як інфармуе прэс-служба МНС г. Мінска, супрацоўнікі пабачылі дым, выклікалі ратавальнікаў і выйшлі з будынка. Высветлілася, што загарэлася свяцільня на столі ў падвале. Узгаранне было аператыўна ліквідаванае супрацоўнікамі МНС. Ніхто не пацярпеў.

Адзначаецца, што полымя не паспела распаўсюдзіцца на іншыя паверхі будынка. Архіў неўзабаве працягнуў сваю працу ў звычайным рэжыме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі