У Мінску адчыніўся брэндавы фаст-фуд Burger King (фота)
Гэта патэнцыйны канкурэнт Макдональдса.
У Мінску на вуліцы Прытыцкага, 154 каля метро "Каменная Горка" адчыніўся яшчэ адзін папулярны брэндавы фаст-фуд — Burger King. Гэта патэнцыйны канкурэнт Макдональдса, піша "Наша ніва". Рэстаран мае два паверхі з 200 пасадачнымі месцамі, ён будзе працаваць штодня ад 8-й да 24-й гадзіны.
Сярод навінак для Беларусі — заплаціўшы на касе за шклянку, вы маеце права безлімітна даліваць сабе любы напой. Асобна можна дадаць лёд.
Burger King Corporation — гэта амерыканская кампанія, уладальніца сеткі рэстаранаў хуткага харчавання Burger King, якая спецыялізуецца на гамбургерах. Burger King валодае 13 тысячамі гандлёвых кропак у 79 краінах свету.
Фота: "Наша ніва"