У Мінску адмянілі канцэрт украінкі MARUV, якая не паехала на "Славянскі базар"
У Мінску адмянілі канцэрт украінскай спявачкі MARUV, прызначаны на 20 лістапада, піша "Наша Ніва".
На сайце канцэртнай залы гаворыцца, што адмена звязаная з ануляваннем гастрольнага пасведчання.
Дарэчы, сёлета MARUV адмовілася ехаць у Віцебск на "Славянскі базар".
Яна не выключае, што адмена канцэрта можа быць звязана з яе папярэдняй адмовай удзельнічаць у "Славянскім базары". Яшчэ адна з прычын — неадпаведнасць узроставаму цэнзу "16+".
MARUV мяркуе, што яе канцэртаў у Беларуі не будзе яшчэ доўга.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.