У Мінску агучылі адказ на санкцыі ЗША

У Мінску агучылі адказ на санкцыі ЗША

У Мінску агучылі адказ на санкцыі ЗША. Пад амерыканскія абмежаванні, якія былі адноўлены 3 чэрвеня, трапілі 9 кампаній і прадпрыемстваў, у тым ліку канцэрн "Белнафтахім".

Як заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, улады нашай краіны разглядаюць амерыканскія санкцыі, як "незаконныя дзеянні, якія супярэчаць міжнароднаму праву" і аказваюць ціск на суверэнную дзяржаву. Падкрэсліваецца, што шкода будзе нанесены "працоўным калектывам" і "простым беларускім грамадзянам". У МЗС запэўніваюць, што ўлады Беларусі зробяць усё магчымае, каб санкцыі не нанеслі шкоды працоўным.

3 чэрвеня ў МЗС выклікалі часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі, якому паведамілі пра "контрсанкцыі". Гэта — скарачэнне дыпламатычнага і адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу дыпмісіі Злучаных Штатаў, увядзенне больш жорсткіх візавых працэдур, абмежаванне працы амерыканскіх спецыялістаў у нашай краіне. Таксама было адклікана рашэнне аб працы ў Беларусі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.

У Мінску лічаць, што гэтыя "кропкавыя" меры дадуць Вашынгтону "дакладны сігнал" пра "бесперспектыўнасць ціску і прымусу ў адносінах з Беларуссю". Пры гэтым у МЗС заяўляюць, што "не настроены на эскалацыю і гатовыя працягваць кантакты з амерыканскім бокам на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай павагі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі