У Мінску будуць судзіць афіцыянта, які не з'явіўся на зборы ў брыгаду спецназа

У спецназе не дачакаліся афіцыянта (ілюстрацыйнае фота)

У спецназе не дачакаліся афіцыянта (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

У Мінску будуць судзіць афіцыянта, які не з'явіўся на ваенныя зборы. У дачыненні 33-гадовага мужчыны распачалі крымінальную справу. Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Справу ўжо накіравалі ў суд, паведамляе пракуратура Партызанскага раёна сталіцы.

На 10-дзённыя зборы мінчук мусіў з'явіцца 17 верасня для адпраўкі ў брыгаду спецназа (в/ч 3214) унутраных войскаў. Мужчына спасылаецца на тое, што не меў сталай працы, меў выпадковыя заробкі, і яму трэба было аплачваць крэдыт. Ён паспрабаваў атрымаць у паліклініцы ліст непрацаздольнасці, казаў пра атручванне, але не атрымалася. У выніку афіцыянту выставілі абвінавачанне ва "ўхіленні ваеннаабавязанага ад яўкі на зборы (заняткі)" (ч. 1 арт. 436 КК).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі