У Мінску будуць судзіць удзельнікаў моладзевай акцыі пратэсту

Сёння ў Мінску будуць судзіць моладзевых актывістаў, затрыманых напярэдадні падчас акцыі пратэсту.
Нагадаем, 23 траўня ў раёне плошчы Незалежнасці каля 20 маладых людзей пратэставалі супраць адмены льготаў. Якраз у гэты дзень Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект, паводле якога скасоўвалася 50-адсоткавая зніжка на праезд у грамадскім транспарце для навучэнцаў і школьнікаў.

Акцыю разагналі людзі ў цывільным, якія затрымалі Яна Міхайлава і Мікалая Каршунова. Іх абвінавацілі ў парушэнні правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі