У Мінску двое былых дэсантнікаў скончылі святкаванне свайго дня ў выцвярэзніку
У Мінску двое былых дэсантнікаў скончылі святкаванне свайго дня ў медвыцвярэзніку. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, 2 жніўня склалі 9 пратаколаў на п’яных, якія актыўна адзначалі Дзень дэсантніка. Дваіх даставілі ў выцвярэзнік, бо тыя ўжо не маглі самастойна перасоўвацца.
Сталічная міліцыя працавала ў звычайным для падобных мерапрыемстваў рэжыме. Нарады былі ўзмоцненыя ў месцах збору людзей, якія святкавалі, сілы міліцыі засяродзіліся на недапушчэнні канфліктаў і абмежаванні распіцця алкаголю ў грамадскіх месцах.
У ГУУС адзначаюць, што дэсантнікі святкуюць свой дзень з кожным годам усё больш цывілізавана.