У Мінску гарэла друкарня (фота)
Прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі свяцільні на столі.
У друкарні з Заводскім раёне Мінска (вуліца Ангарская, 2) увечары 9 снежня адбыўся пажар. Калі на месца прыехалі выратавальнікі, з вокнаў і дзвярэй ішоў дым моцнай канцэнтрацыі. Высветлілася, што ў вытворчым цэху на першым паверсе будынка, які арандуе друкарня, адбылося ўзгаранне гатовай прадукцыі і падвеснай столі на агульнай плошчы 20 квадратных метраў.
Як інфармуе прэс-служба МНС, на момант узнікнення пажару ў друкарні працавалі чацвёра рабочых. Яны самастойна выйшлі з памяшкання. У выніку была пашкоджаная гатовая прадукцыя (штодзённікі, календары), падвесная столь, абсталяванне. Пацярпелых няма.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі свяцільні на столі.
Фота — МНС