У Мінску каля Нацыянальнай бібліятэкі злавілі 7-кілаграмовага шчупака

У Мінску каля Нацыянальнай бібліятэкі злавілі 7-кілаграмовага шчупака

У Мінску каля Нацыянальнай бібліятэкі ўвечары ў нядзелю злавілі 7-кілаграмовага шчупака, інфармуе minsknews.by. Рыбак Аляксей прызнаецца, што ў гэтым вадаёме ў яго была і большая здабыча — да 13 кг. Раней ён нярэдка адпускаў у вадаём здабычу, але на гэты раз шчупака забраў з сабой.  

Каля Нацыянальнай бібліятэкі знаходзіцца Сляпянская водная сістэма. Яе спецыяльна не зарыблялі, але рыбы там хапае — плотка, акунь, карась, а таксама шчупак.

У Мінску каля Нацыянальнай бібліятэкі злавілі 7-кілаграмовага шчупака
minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі