У Мінску канфіскавана 20 тысяч CD-дыскаў з прыкметамі кантрафактнасці

6 верасня ў Мінску міліцыянты выявілі ў двух сутарэнных памяшканнях і канфіскавалі 20 тысяч CD-дыскаў, якія маюць прыкметы кантрафактнасці.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў, падчас першапачатковых праверачных мерапрыемстваў устаноўлена, што кантрафактная прадукцыя належыць індывідуальным прадпрымальнікам.

Яна пастаўлялася імі для рознічнага гандлю ў сталіцы, Мінскам раёне, Слуцку і Салігорску. Кошт канфіскавана тавара складае каля 100 міліёнаў рублёў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі