У Мінску міліцыянты штурмавалі наркапрытон (відэа)

Міліцыянты Заводскага раёна Мінска сумесна з байцамі АМАПу ГУУС Мінгарвыканкама ліквідавалі чарговы наркапрытон. Як паведамляе сайт сталічнай міліцыі, жыхары дома па вуліцы Несцерава скардзіліся на суседа, які зладзіў у сваёй кватэры прытон для наркаманаў. Па іх словах, з кватэры часта чуваць шум, а на лесвічнай пляцоўцы пахне ацэтонам.

Міліцыянты праверылі інфармацыю і вырашылі правесці аперацыю па затрыманні. З доказамі злачынства яны затрымалі 30-гадовага жыхара кватэры і пяць яго гасцей. Выявілася, што гаспадар, які ўжо меў судзімасць за незаконнае абарачэнне наркотыкаў, зладзіў у кватэры наркапрытон, тутсама вырабляўся экстракцыйны опій для спажывання.

Падчас агляду жылля праваахоўнікі канфіскавалі насенне маку, прыстасаванні і інгрэдыенты для вырабу опіуму, выкарыстаныя шпрыцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі