У Мінску на прыборку снегу вывелі амаль 270 машын

У Мінску на прыборку снегу вывелі амаль 270 машын

У Мінску на прыборку снегу з вуліц вывелі амаль 270 адзінак тэхнікі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў аб’яднанні “Горрэмаўтадар Мінгарвыканкама”.

Прыбіраць снег пачалі яшчэ раніцай. Задзейнічалі 269 адзінак тэхнікі і 499 супрацоўнікаў дарожных і камунальных службаў, якія расчышчаюць пешаходныя сувязі і прыпынкавыя пункты. Калоны спецтэхнікі рухаліся ў суправаджэнні экіпажаў ДАІ.

Моцны снегапад пачаўся ў ноч на суботу і скончыўся ў абед. На нядзелю ападкаў у Мінску не прагназуюць. У панядзелак тэмпература паветра пачне павышацца і тады зноў магчымы снегапад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі