У Мінску начных дастаўцаў ежы пакараюць за гандаль алкаголем

Упраўленне гандлю і паслугаў Мінгарвыканкаму ўзялося за фірмы, якія займаюцца кругласуткавай дастаўкай ежы. Чыноўнікі маюць да іх дзве прэтэнзіі: гандаль алкаголем праз інтэрнэт і парушэнне закону аб рэкламе, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.

Згодна з законам аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абарачэння алкагольнай прадукцыі, у Беларусі нельга прадаваць спіртное праз інтэрнэт па-за межамі гандлёвага аб’екта. Апроч таго, з чэрвеня 2013 года забаранілі дастаўку алкаголю фізічным асобам.

Адначасова самі факты размяшчэння абвестак з рэкламай дастаўкі алкаголю праз інтэрнэт з’яўляюцца парушэннем — закон “Аб рэкламе” забараняе рэкламаваць спіртное. Выключэнне — непасрэдныя месцы продажу гэтых напояў, а таксама сайты іх вытворцаў у інтэрнэце.

Фота: bdg.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі