У Мінску падчас пажару ў шматпавярховіку загінуў мужчына
У Мінску падчас пажару ў шматпавярховіку загінуў мужчына. Як інфармуе партал tut.by, здарэнне адбылося ўдзень 24 красавіка на вуліцы Лесі Украінкі ў Веснянцы. Узгаранне адбылося ў кватэры на 11-м паверсе жылога дома. Менавіта там на кухні знайшлі труп з тэрмічнымі апёкамі. Дакладную прычыну смерці, а таксама ўзгарання назавуць эксперты.
Пяць чалавек (у асноўным пенсіянераў) выратавалі з дапамогай спецмасак і аўталесвіцы. Яшчэ 7 жыхарам дома ратавальнікі дапамаглі эвакуявацца.