У Мінску памёр 38-гадовы фельчар, у якога выявілі COVID-19

У Мінску памёр 38-гадовы фельчар, у якога выявілі COVID-19

5 траўня ў Мінску памёр 38-гадовы фельчар хуткай дапамогі. Тэст паказаў у яго наяўнасць каранавіруса.

Як піша TUT.by, мужчына шмат гадоў адпрацаваў на 6-й падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі. 21 красавіка ён выйшаў на працу з адпачынку, а праз тыдзень стаў блага пачувацца.

29 красавіка Аляксей пайшоў у паліклінку, дзе ў яго адразу дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію. Яго паклалі ў лякарню і ўзялі тэст на каранавірус — ён даў станоўчы вынік. праз некалькі дзён мужчын памёр у лякарні. 

"Першыя дні я размаўляла з мужам ледзь не кожную гадзіну, калі яму стала зусім дрэнна, сказаў: "Ты ўжо не тэлефануй, мне цяжка размаўляць". А трэцяга траўня яго перавялі ў рэанімацыю, казалі — усё стабільна. А што было там — не ведаю, тэлефона ўжо не было", — расказвае жонка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі