У Мінску пажар у “Доме са шпілем” насупраць Генштабу
Агонь перакідваецца на драўляныя перакрыцці і іншыя кватэры / "Наша Ніва"
У Мінску пажар у “Доме са шпілем” насупраць Генштабу. Агонь перакідваецца на драўляныя перакрыцці і іншыя кватэры, піша "Наша Ніва".
Выданне звяртае ўвагу, што ля Генштабу стаяць глушылкі, таму ў гэтым раёне не працуе мабільная сувязь. У жыхароў кватэры, што загарэлася, не было магчымасці пазваніць ратавальнікам. Сведкі кажуць, што мужчына з балкону прасіў у мінакоў адбегчы і выклікаць пажарных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.