"Саша выратаваў чалавека з пятлі". Другі дзень суда па справе Коржыча

"Саша спас человека из петли". Второй день суда по делу рядового Коржича

16:59 У судовым паседжанні абвешчаны перапынак да 10:00 пятніцы, 10 жніўня. Допыт пацярпелых працягнецца.

16:54 Адзін з адвакатаў абвінавачаных удакладняе ў Сівухі, як праходзіў допыт у следчага. Хлопец адказвае: ён гаварыў, а следчы запісваў і пасля даў прачытаць. Адвакат задае пытанне: "Ці выкарыстоўвалі вы словы "здзек", "нямая перавага"?"

Сівуха: "Не".

Адвакат: "То бок гэта следчы дапісаў?"

Сівуха: "Так".

16:40 "Мне здавалася, што я трапіў у школу выжывання, а не ў школу жыцця. Было пачуццё, што калі ў цябе ёсць грошы, то ты можаш значна палегчыць сабе службу ў войску", — чытае пракурор студзеньскія паказанні Сівухі.

Раней хлопец засяроджваў увагу на тым, што першапачаткова радавым далі зразумець: карыстацца тэлефонамі нельга. Але пасля гэтага ён неаднаразова бачыў, як некаторыя салдаты ходзяць з мабільнікамі.

"Я ведаў, што прапаршчык Артур Вірбал сышоў у адпачынак з карткай Коржыча. У сувязі з гэтым Коржыч пытаўся ў мяне, што рабіць. Не ведаю, чаму ён звярнуўся менавіта да мяне. Я параіў звярнуцца да камандзіра ўзвода, але не ведаю, ці звяртаўся ён", — казаў раней следству вайсковец.

16:10 Пракурор агучвае паказанні Сівухі за 14 кастрычніка 2017 года.

"Мне было вядома, што сэнсарны тэлефон можна было выкупіць у Бараноўскага за 40 рублёў, а кнопкавы — за 20 рублёў. Мне вядома, што Коржыч перадаў у карыстанне Бараноўскаму сэнсарны тэлефон. Той даваў яго радавому для званкоў", — чытае паказанні пракурор.

Таксама ў ранніх паказаннях хлопец расказваў, што практычна кожны дзень Бараноўскі збіваў салдат за шум у шыхце і без нагоды, а таксама прымушаў адціскацца ў супрацьгазах пасля адбою.

Неўзабаве па частцы пачалі хадзіць чуткі, што Коржыч плаціў Бараноўскаму за тое, каб не ўдзельнічаць у гаспадарчых работах.

У жніўні-верасні 2017 года Сівуха даведаўся, што ў Коржыча пачаліся болі ў сэрцы. Доктара яму выклікаў сяржант Бараноўскі. Потым Коржыч трапіў у медроту. 2 кастрычніка ён даведаўся, што іншы радавы хацеў скончыць жыццё самагубствам, таму быў змешчаны ў медроту. 3 кастрычніка Андрэй даведаўся, што ў склепе медроты быў знойдзены труп Коржыча.

15:52 Сяржант Сівуха відавочна блытаецца ў паказаннях. Першапачаткова ён сцвярджаў, што Бараноўскага не ведаў, аднак пазней сказаў, што той з'яўляецца для яго, паводле статуту, непасрэдным начальнікам. Што да адцісканняў пасля каманды "адбой", то яму гэта было нават прыемна. Амаль пра ўсе выпадкі нестатутных адносін Сівуха забыў.

Пракурор: "Раскажыце суду пра тое, пра што памятаеце".

Сівуха: "Мы адціскаліся ў супрацьгазах пасля адбою..."

Пракурор: "Колькі разоў гэта было? Як вы гэта ўспрымалі?"

Сівуха: "Адзін раз. Нармальна. Асабіста для мяне гэта нармальна".

Пракурор: "Пасля адбою, паводле статуту, можна падымаць вайскоўцаў?"

Сівуха: "Не".

Пракурор, здаецца, вырашыў праверыць сяржанта на веданне статуту. І засыпаў пытаннямі.

Пра іншыя факты нестатутных адносін Сівуха не ведае. На пытанне, як ён ахарактарызаваў бы абвінавачаных, адказвае: "Нармальна, сярэдне". Пракурор указаў на сур'ёзнасць судовага паседжання і на тое, што тут вырашаецца лёс людзей.

Сівуха: "Я нікому грошай не даваў, нікому нічога не купляў. Вы ўчора зачытвалі абвінавачанне, я нічога гэтага не ведаю".

15:40 Салдат расказвае пра распарадак дня: пад'ём, шыхтаванне, сняданак, заняткі, абед, вольны час... Здаецца, ён не зусім разумее пытанні пракурора. Шарснёву даводзіцца выцягваць з Сівухі літаральна асобныя словы. Калі Сівуха трапіў у Печы, у яго ўзводзе старэйшымі па званні былі Скуратовіч і Вяжэвіч. Бараноўскага тады хлопец не ведаў. Андрэй Сівуха пасябраваў з шараговым Антановічам. Коржыч, паводле яго слоў, меў зносіны з усімі патроху.

Пракурор пытаецца, пра якія факты нестатутных адносін вядома цяперашняму сяржанту — і агулам, і ў дачыненні да яго самога.

Андрэй Сівуха: "Ну, па патыліцы білі, казалі адціскацца".

Пракурор: "Вы прызнаныя пацярпелым па справе. Раскажыце, чаму".

Андрэй Сівуха: "Я ўжо не памятаю..." Пасля доўгай паўзы ён усё ж адказаў: "Сяржант Бараноўскі два разы ўдарыў па шыі. За няроўны канцік на галаве. Гэта было падчас ранішняга агляду".

15:19 Суд пераходзіць да допыту пацярпелага салдата Андрэя Сівухі. 19 траўня 2016 года ён быў прызваны на ваенную службу.

15:10 Пасля таго як 3 кастрычніка Святлане патэлефанавалі з Печаў і сказалі, што яе сын мёртвы, яна тут жа выехала ў частку разам з сябрамі Сашы. Там, па яе словах, іх вадзілі вакольнымі дарогамі і пыталіся, навошта яны прыехалі, маўляў, цела мы і самі вам прывезлі б.

14:40 У паказаннях за 12 кастрычніка Святлана распавядала, як Саша перад сыходам у войска сказаў, што можа пазнаёміць яе з дзяўчынай: "Я магу вас пазнаёміць і прывесці яе, каб з табой жыла", — казаў ён маме. Але Святлана адмовілася. Яна не ведае, як завуць дзяўчыну, і ніколі яе не бачыла. Пракурор спытаў у жанчыны, ці пацвярджае яна гэтыя паказанні і чаму не расказала пра гэта суду. Святлана адказала, што не ведае, у якіх адносінах быў Саша з гэтай дзяўчынай. Ужо пасля яго гібелі да яе падыходзіла яе маці і распавядала, што дзеці сябравалі.

Пракурор удакладняе з нагоды выкліку прастытутак: "Ён тлумачыў вам, што гэта за палавыя акты?"

Святлана Коржыч: "Ну, ён замяўся, а потым кажа: "Мама, што тут робіцца! Выклікаюць прастытутак..." Я пытаюся: "А як іх туды прапускалі?" Я ж вунь колькі на КПП сядзела, калі да яго прыязджала, пашпарт у мяне правяралі. А тут такое!"

Пракурор: "Чаму вы як маці праігнаравалі такія абуральныя факты? Растлумачце, чаму вы сказалі сыну "сядзі, нікуды не ўмешвайся".

Святлана Коржыч: "Так, я так сказала. Таму што падумала, што гэта іншыя людзі, у іх такія парадкі. Хай іншыя хлопцы раскажуць таксама".

14:20 Паседжанне працягваецца. Пракурор зачытвае пратакол допыту Святланы Коржыч. Яна давала паказанні 12 кастрычніка 2017 года.

"Ён сказаў мне, што яго назвалі дэбілам. Я сказала, каб ён не звяртаў на гэта ўвагі", — зачытвае паказанні мамы Сашы Шарснёў.

Гучыць эпізод пра тое, як старэйшыя па званні вайскоўцы запрашалі ў частку прастытутак і на вачах у салдат здзяйснялі палавыя акты. У паказаннях Святлана падкрэслівала, што, напэўна, Сашу было сорамна пра гэта казаць.

У верасні Саша пачаў тэлефанаваць маме з чужых тэлефонаў. Пра сябе нічога не расказваў, а пастаянна пытаўся, як маецца яна.

13:00 У судовым пасяджэнні абвешчаны перапынак да 14:15

12:46 Суддзя ўдакладняе, пра якія факты прыніжэння або гвалту вядома Святлане.

"Саша распавядаў мне, што быў нейкі аброжак, які надзявалі на шыю салдата. Калі ён засынаў, то з нашыйніка выскоквалі іголкі і не давалі заснуць", — успамінае мама Коржыча.

Суддзя Лапека: "Вашаму сыну таксама апраналі такі аброжак?"

Святлана Коржыч: "Дзякуй Богу, не. Ён зубной шчоткай чысціў рукамыйніцы ноччу. Не ведаю я, што гэта за аброжак быў. Мера выхавання або гвалт?.. Пра яго мне і ў Следчым камітэце распавядалі".

12:40 Усе абвінавачаныя пагаджаюцца са сведчаннямі Святланы.

12:30 Удакладняючае пытанне Святлане Коржыч задаюць адвакаты абвінавачаных. Яны цікавяцца, як Саша да войска пераносіў цяжкасці, ці нічога не казаў пра свае ўнутраныя перажыванні падчас апошніх гутарак з маці.

Бараноўскі згодны з паказаннямі пацярпелай.

Скуратовіч удакладняе: "Вы казалі, што мы бралі з Сашы па 50 рублёў?"

"Ён мне не называў канкрэтных прозвішчаў, я не кажу, што гэта канкрэтна вы", — адказвае Святлана.

12:10 Пракурор цікавіцца ў пацярпелай, чаму яна лічыць, што Аляксандра забілі.

"Калі мы атрымалі труну з целам сына, я была шакаваная: "Сын, што з табой там рабілі?". У яго былі кропкавыя пашкоджанні на галаве. Ён знаходзіўся ў медроце. Хто зрабіў кропкавыя пашкоджанні на галаве? Можа, варта дактароў яшчэ дапытаць? Фельчар з 72 вучэбнага цэнтра сказаў, што Саша быў схільны да самагубства. Так, можа, Сашу трэба было пакінуць у медроце? Добра, ён сам сябе задушыў. Але як ён сам сябе падвесіў? Два тыдні заставалася да канца службы ў Печах. Як здаровы псіхічна чалавек мог павесіцца? На грамадзянцы яго чакалі дзяўчыны. Вось вы, дзяржабвінаваўца, у вас не ўзнікае пытання, чаму ён павесіўся? Стаміўся ад нягод і пазбаўленняў вайсковай службы? Ды ён бы наогул не пайшоў бы ў гэтае войска. Хлопец быў настроены адслужыць і спаць спакойна. Калі я стаяла на могілках, калі рабілі паўторную эксгумацыю, я думала пра тое, каб прывесці гэтых, з клеткі [абвінавачаных сяржантаў]. Каб яны панюхалі гэты труп, каб іх мамы прыйшлі і ўсё гэта бачылі. Ну што? Пасядзяць яны 2-3 гадкі. І што? я хачу, каб мы жылі у нармальным грамадстве. Каб нашы дзеці, у мяне іх ужо не будзе, сыходзячы ў армію, ведалі, што яны вернуцца. Я хачу, каб перамагла праўда, хаця і мне жыць засталося нядоўга".

Аднак пракурора такі адказ не задавальняе і ён задае ўдакладняючае пытанне: "Патлумачце суду, вам хто-небудзь паведамляў, што Сашу менавіта забілі?"

Дзяржабвінаваўца цікавіцца, ці знаёмы Святлане Дзмітрый Казак. Яна пацвярджае — гэта Сашаў сябар.

11:51 У пачатку кастрычніка ў 21:23 Святлане [яна добра запомніла час] патэлефанаваў камандзір часці і сказаў, што ёй вязуць труну з целам сына. А мая рэакцыя была такая: "Я вам цела не здавала. Я вам здавала нармальнага хлопца".

11:40 У панядзелак, 18 верасня 2017 года, Святлане Коржыч патэлефанаваў Бараноўскі. Жанчына ехала ў аўтобусе і не магла гаварыць, сказала, што ператэлефануе. Але сяржант сказаў: "Я буду тэлефанаваць вам сам". Святлана выйшла з аўтобуса і праз некалькі хвілін Бараноўскі ператэлефанаваў. Ён цікавіўся, ці былі ў Коржыча праблемы са здароўем і ці не мог ён сімуляваць. Пазней аказалася, што пляменніцы Святланы з часці таксама тэлефанавалі, але жанчына не ўдакладняе, хто. Пляменніца працуе ў паліклініцы, таму яна зрабіла копіі даведак Сашы і адправіла ў часць.

Праз тыдзень мама з сынам стэлефанаваліся [у іх была магчымасць размаўляць раз на тыдзень — у суботу ці ў нядзелю. Саша Коржыч тэлефанаваў сам]. Святлана не ўдакладняла ў яго, чаму Бараноўскі цікавіўся станам яго здароўя. Сашу, па словах маці, нічога не турбавала. Яна і падумаць не магла, што неўзабаве нешта здарыцца.

"Саша спас человека из петли". Второй день суда по делу рядового Коржича

10:55 У адной з размоваў у ліпені 2017 года Саша зноў папрасіў маму даслаць грошай. Мама папярэдзіла: калі будзе высылаць столькі грошай, то пасля войска Саша не зможа купіць новую машыну [ён збіраў грошы]. У той раз чарговую суму Коржыч папрасіў, каб пазычыць яе прапаршчыку Артуру Вірбалу. Святлана здзівілася: "Навошта пазычаць прапаршчыку?" Аказалася, што ў Вірбала няма грошай, каб заплаціць за камуналку. Грошы мама выслала.

10:46 Допыт маці пачаў пракурор Шарснёў. Дзяржабвінаваўца ўдакладняе ў Святланы, якім Аляксандар быў у дзяцінстве, чым цікавіўся, хварэў.

У сям'і Саша Коржыч быў адзіным сынам. У дзяцінстве ён шмат часу праводзіў у Германіі (з 8 да 14 гадоў па 3-4 месяцы на год Саша жыў там), дасканала ведаў мову. Па словах маці, хлопец ні ў чым не меў патрэбу. Ён захапляўся скутарамі - (у гаражы Коржычаў стаяла тры скутара Сашы), катаўся на каньках, займаўся каратэ, не піў. У 18 гадоў мама падарыла яму машыну "Рэно". Потым Саша яе прадаў, а яго сябар прыгнаў з Расіі "БМВ". Дзяўчаты ў яго былі.

Да прызыву ў войска Саша працаваў аўтаслесарам на станцыі тэхнічнага абслугоўвання за 600 рублёў у месяц.

"Я яму давярала. Ён у мяне быў, як фінансавы дырэктар. Ён мне кухню новую купіў за $3000, сам там падсвятленне зрабіў".

Для Святланы сын быў апорай і падтрымкай. Перад сыходам у войска яна пыталася ў сына: "На каго ты мяне пакідаеш?". Сын маму супакойваў, маўляў, усё будзе добра, я вярнуся.

"Саша спас человека из петли". Второй день суда по делу рядового Коржича

10:40 Святлана Коржыч хадайнічае аб далучэнні да матэрыялаў справы фатаграфіі пасля ўскрыцця цела Сашы.

"Я б хацела сказаць, што здаровы чалавек ніколі б так не зрабіў. Мой сын не павесіўся б, маючы усё ў гэтым жыцці. Хай растлумачаць гэтыя сяржанты [абвінавачаныя], куды яны яго даставілі пасля медроты [Саша знік пасля таго, як выпісаўся адтуль]. Хай яны раскажуць, колькі разоў яны яго наведвалі. Мне вядома тое, што мой сын не ўчыніў бы самагубства. Як ён мог такое зрабіць, калі ён выратаваў свайго земляка, пінчука, з пятлі?"
 

10:32 Святлана распавядае, што спачатку Саша вельмі хацеў служыць. Ён казаў маме, што хоча аддаць абавязак Радзіме. Але праз час, калі ўжо пайшоў у войска, Саша змяніў сваё меркаванне: спяшаўся адслужыць у Слоніме і з'ехаць у Пінск працаваць.
 

10:27 Святлана працягвае распавядаць, што 17 верасня Сашу забралі ў медроту з вострым болем. Потым яго змясцілі ў ізалятар. Маці пра гэта не ведала. Пачалі вазіць па псіхіятрычных камісіях. У Барысаве сказалі, што ўсё з ім нармальна. Праз дзень, 20 верасня, вязуць у Навінкі. Там доктар з 35-гадовым стажам таксама кажа, што ўсё добра. А Саша скардзіўся на боль у сэрцы. Вярнулі яго ў Печы, праз некалькі дзён выпісалі з медроты.

Апошні званок быў таксама з мабільнага Бараноўскага.

"Я хачу задаць пытанне сяржанту Бараноўскаму: ці прысутнічаў ён пры гэтай размове? Напэўна, так, калі тэлефон быў адзін на дваіх. Саша казаў тады, што засталося роўна два тыдні [да ад'езду ў іншую часць, у Слонім]. Папрасіў, каб сястра купіла берцы, замовіў новую форму ў прапаршчыка Вірбала. Засталося пратрымацца, маўляў, два тыдні. Ён пра камісію не расказваў, але сказаў, што нейкае незразумелае да яго стаўленне. Я думала, што будзе лепш, калі заплачу гэтыя грошы і ўсё. Каб не забівалі яго, не тэрарызавалі".

Потым Саша перастаў браць слухаўку. Маці званіла Бараноўскаму — ён трубку не падымаў. Калі б ён не быў датычны, калі б ён не ведаў, то ён падняў бы трубку, лічыць Святлана.

"Салдат знік на 7 дзён. Ніхто яго не шукаў. У мяне ствараецца ўражанне, што яны ўсе ведалі, дзе знаходзіцца мой сын. Рукі завязаныя, лоб пабіты, рукі сінія, увесь жывот сіні. І замкнёная пятля. Мне сказалі, што Коржыч мог прарабіць акрабатычныя дзеянні і заскочыць у гэтую пятлю".

"Саша спас человека из петли". Второй день суда по делу рядового Коржича
"Саша спас человека из петли". Второй день суда по делу рядового Коржича

10:17 Мама пачынае распавядаць пра пачатак службы Сашы. "Нармальны хлопец, хацеў служыць. Пачалася служба. Усё было добра", — кажа яна. Паводле яе слоў, у Сашы заўсёды пры сабе былі грошы — атрымаў апошні заробак, каля 600 рублёў. Але пасля 5 ліпеня ён раптам патэлефанаваў і сказаў, што грошы скончыліся.

"Я ведала тое, што нашаму войску трэба дапамагаць. Саша пастаянна папрасіў грошы. Кожны тыдзень я яму адпраўляла 50 рублёў. Ён тлумачыў, што гэтыя грошы ідуць на булачкі, каву, цыгарэты, платныя экскурсіі. Хоць сябры кожныя выхадныя прывозілі яму грошы і перадачкі".

Маці загінулага кажа, што сябар купіў яму сэнсарны тэлефон. Ім, як аказалася, карыстаўся Бараноўскі. Ён туды ўставіў сваю сімку, і Саша карыстаўся тэлефонам толькі з дазволу сяржанта.

"Саша выратаваў чалавека. Ноччу прачнуўся, глядзіць, а бачыць — вісіць труп. Выратаваў свайго земляка, пінчука. Потым прыходзіла да мяне яго мама і дзякавала. Казала, што яму трэба абеліск паставіць".

Усе прыгоды пачаліся з таго, што Саша адмовіўся плаціць ім [сяржантам] па 50 рублёў у суткі. У чацвер — званок, маўляў, "мама, 50 рублёў трэба". Я спытала, ці трэба на выходныя грошы? Ён сказаў, што не. А ўвечары ў пятніцу зноў тэлефануе — 50 рублёў. А я не магла адправіць яму, у мяне была наяўнасць, а на картцы толькі 12 рублёў".

"Я з Беларусі нікуды не паеду, я буду тут служыць і працаваць", — казаў Саша Коржыч сваёй маме. У сям'і Коржыча ёсць сваякі ў Брусэлі, Германіі, Расіі. Мама некалькі разоў прапаноўвала яму з'ехаць.

 

10:07 Суд прыступіў да допыту абвінавачаных. Бараноўскі, Скуратовіч і Вяжэвіч адмовіліся даваць паказанні на дадзеным этапе працэсу. Яны будуць дапытаныя пасля пацярпелых і сведак. Суд прыступіў да допыту пацярпелай Святланы Коржыч.

9 жніўня Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў судзе Маскоўскага раёна працягвае разгляд крымінальнай справы па факце смерці радавога Аляксандра Коржыча. Першае пасяджэнне адбылося 8 жніўня, пракурор Юрый Шарснёў зачытаў абвінавачванне. Сёння ў судзе будуць дапытаныя абвінавачаныя.

Абвінавачанне выстаўленае тром сяржантам: 23-гадоваму Яўгену Бараноўскаму, 20-гадоваму Ягору Скуратовічу і 22-гадоваму Антону Вяжэвічу. Апошні разам з жонкай выхоўвае пяцігадовага сына. Іх абвінавачваюць па ч. 1, 2 арт. 430 (атрыманне хабару службовай асобай) і ч. 3 арт. 455 КК (злоўжыванне і перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якія прывялі да цяжкіх наступстваў). Бараноўскі таксама абвінавачваецца па ч. 1 арт. 205 (крадзеж). Ён віну прызнаў часткова па ўсіх артыкулах, а Скуратовіч і Вяжэвіч не прызналі ч.3 арт. 455 — тую, якая датычыць смерці шарагоўца Коржыча.

Маці загінулага Аляксандра Коржыча Святлана ў перапынку судовага пасяджэння паказвала журналістам фатаграфіі пасля шскрыцця цела. Яна не верыць, што сын павесіўся з-за таго, што не хацеў служыць.

"Ён у нейкім следчым ізалятары ў медроцету знаходзіўся. У Навінкі яго павезлі. Што гэта такое было? Чаму мяне не папярэдзілі? Чаму не паставілі мне да ведама, што праблемы ў майго сына? Проста лёгка і павесіўся! — кажа яна. — Не ведаю, па колькі гадкоў сяржантам дадуць. Але смерць сына забрала ў мяне сучаснасць і будучыню. Сучаснасць і будучыню забрала войска. А ў дзяржабвінавачання — толькі адны "Ролтан" і "кава".

Цела Сашы Коржыча знайшлі 3 кастрычніка 2017 года ў скляпенні медыцынскай роты вайсковай часці. У салдата былі звязаны ногі, а на галаву нацягнутая майка.

Расследаванне гібелі 21-гадовага пінчука доўжылася паўгода. Увесь гэты час следства адпрацоўвала тры версіі здарэння ў Печах: забойства, давядзенне да самагубства і самагубства. 19 красавіка Следчы камітэт паведаміў, што Аляксандра Коржыча давялі да самагубства калегі.

"Саша спас человека из петли". Второй день суда по делу рядового Коржича
"Саша спас человека из петли". Второй день суда по делу рядового Коржича

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі