У Мінску працягваюцца прэвентыўныя затрыманні апазіцыянераў

Як паведамляе "Наша ніва", да Моўчана прыйшлі на працу і сказалі, што з ім "неабходна хвілін 15 пагутарыць". На працу ён ужо не вярнуўся. Пазней з Маскоўскага РУУС паведамілі, што актывіст затрыманы да суда. Андрэя Моўчана (на здымку)  вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, разгляд справы пачнецца ў чацвер а 14-й у судзе Маскоўскага раёна.

Нагадаем, у сераду ў сталіцы "нейтралізавалі" лідара нацболаў Яўгена Контуша, якога затрымалі і абвінавацілі ў "дробным хуліганстве". 5 сутак ён правядзе за кратамі.

Паводле непацверджанай інфармацыі, ёсць і іншыя "зніклыя" людзі, якіх затрымалі і адправілі ці яшчэ адправяць у мінскія суды. Сярод магчымых прычынаў прэвентыўных затрыманняў праваабаронцы называюць саміты кіраўнікоў дзяржаваў СНД, якія пачнуць сваю працу ў Мінску 24 кастрычніка.

Прэзідэнт Кыргызстана адмовіўся ехаць на саміты ў Мінск
 

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі