У Мінску праходзіць збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг (фота)
24 верасня на праспэкце Незалежнасці ў Мінску праходзіў збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Акцыю ладзяць актывісты “Маладога фронту” і аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, паведамляе svaboda.org. Збор подпісаў праходзіць, нягледзячы на затрыманне арганізатараў. Раніцай быў затрыманы міліцыянтамі адзін з арганізатараў збору подпісаў Зміцер Дашкевіч. Пазней стала вядома, што таксама быў затрыманы яшчэ адзін маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі.
У зборы подпісаў каля ўнівэрсаму “Цэнтральны” ўзялі ўдзел вядомыя асобы: пісменнік Уладзімер Арлоў, паэт і палітык Уладзімер Някляеў, мастак Аляксей Марачкін.
У другой палове дня актывісты перамясціліся з ходнікаў у падземны пераход каля станцыі мэтро “Кастрычніцкая”. Зборшчыкі подпісаў маюць намер перадаць іх гарадскім уладам.