У Мінску прапанавалі ўвесці "зімовыя" забароны на паркоўку

Паркоўку прапануюць часткова забараніць уздоўж праезнай часткі / "Мінск-Навіны"
Паркоўку прапануюць часткова забараніць уздоўж праезнай часткі / "Мінск-Навіны"

У Мінску вывучаюць пытанне ўвядзення сезоннай забароны на паркоўку ўздоўж праезнай часткі, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на гарадскіх чыноўнікаў. Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун даручыў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі разам з "Гаррамаўтадарам" прапрацаваць пытанне.

Гаворка ідзе пра часовую забарону на паркоўку ўздоўж праезнай часткі зімой, каб прыборачная тэхніка магла лягчэй спраўляцца са сваёй задачай — ачысткай вуліц ад снегу. Сутнасць прапановы — у тым, каб у цотныя дні забараніць паркоўку, напрыклад, з цотнага боку вуліцы, а ў няцотныя дні — з няцотнага. Для гэтага ўздоўж праезнай часткі ўсталююць спецыяльныя дарожныя знакі.

Гэтая мера павінна як мінімум дапамагчы дарожнікам планаваць працу, мяркуюць у Мінгарвыканкаме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі