У Мінску прайшлі суды за Дзень Волі і салідарнасць з Надзеяй Саўчанка

У Мінску прайшлі суды за Дзень Волі і салідарнасць з Надзеяй Саўчанка

7 красавіка ў Цэнтральным раённым судзе Мінска прайшоў шэраг судоў над грамадскімі актывістамі. Суды разглядалі адміністратыўныя пратаколы за пікет расійскай амбасады ў абарону Надзеі Саўчанка і за шэсце на Дзень Волі. Пікет салідарнасці з палоннай украінскай лётчыцай адбыўся 21 сакавіка, а несанкцыяванае шэсце ад сквера Янкі Купалы да кінатэатра "Кастрычнік" прайшло  25 сакавіка.

Як перадае Радыё "Свабода", на 10,5 млн рублёў (50 базавых велічыняў) былі аштрафаваныя Мікалай Казлоў, Леанід Кулакоў, Максім Вінярскі, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Аляксандр Мех. Штраф у 4,2 млн рублёў (20 базавых) атрымаў актывіст АГП Антось Жылка.

Суды над Віктарам Гутоўскім і лідарам АГП Анатолем Лябедзькам перанесеныя на 12 красавіка. Таксама перанесены працэс над Вячаславам Сіўчыкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі