У Мінску прэзентавалі піва да 100-годдзя БНР. Фотарэпартаж

У Мінску прэзентавалі піва да 100-годдзя БНР. Фотарэпартаж

У Мінску прэзентавалі піва да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Новы гатунак “Менскае 1918” выпусціў бровар “Лідскае піва”. Як вядома, дзяржаўная незалежнасць БНР была абвешчаная 25 сакавіка 1918 года. На прэзентацыі падкрэслівалася, што гатунак піва прымеркаваны да гэтай даты, “калі Мінск стаў сталіцай незалежнай дзяржавы”. Была нават прачытаная лекцыя пра мясціны ў сталіцы, якія звязаныя з БНР.

“Менскае 1918” вырабленае ў стылі класічны еўрапейскі светлы лагер. Яго мацунак 4,7%. На этыкетцы, выкананай у стылістыцы старажытнага вітража, можна пабачыць абрысы карты БНР, у бел-чырвона-белых колерах. “Лідскае піва” вырашыла не чакаць да 100-годдзя БНР, якое будзе адзначацца праз дзевяць месяцаў, у крамах “Менскае 1918” з’явіцца з 24 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі