У Мінску пройдзе бясплатны кірмаш

Бясплатны вясенні кірмаш пройдзе 5 красавіка ў мінскай кавярні Алекс’с, што па вуліцы Чарнышеўскага, 10а). У рамках гэтай акцыі кожны ахвотны зможа знайсці для сябе бясплатныя рэчы і скарыстацца бясплатнымі паслугамі — убачыць сістэму ўзаемадапамогі ў дзеянні.

Гэта ўжо 7-ы ў Мінску Freemarket. Летась кірмаш наведала болей за 15 тысяч чалавек. На такіх акцыях можна знайсці бясплатную новую вопратку, атрымаць бясплатны партрэт ад мастака, бясплатна адрамантаваць ноўтбук.

Наведнікі могуць прынесці свае рэчы і ўзяць у іншых тое, што ім неабходна. Рэчы, якія застануцца незапатрабаванымі, будуць накіраваныя малазабяспечаным і бяздомным людзям, а таксама жывёлам, пішуць Naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі