У Мінску пройдзе турнір па “квадраце” — вулічным футболе

У Мінску пройдзе турнір па “квадраце” — вулічным футболе

Першы афіцыйны турнір па вулічнай гульні з футбольным мячом “квадраце” пройдзе ў цэнтры Мінска 19 жніўня. Яго праводзіць Беларуская федэрацыя футболу.

Месцам правядзення турніру стане паркоўка кавярні ENZO на вуліцы Кастрычніцкай, 23. Пачнуцца спаборніцтвы ў 12.00.

Турнір будзе праходзіць у асабістым заліку ў дзвюх узроставых катэгорыях — ад 8 да 15 год і ад 16 год і старэйшых. Досведам з удзельнікамі падзеляцца майстры футбольнага фрыстаўлу, а фінал наведаюць вядомыя беларускія футбалісты. Для ўдзелу трэба зарэгістравацца на сайце АБФФ, запоўніць кароткую анкету, асвяжыць у памяць правілы гульні і быць на вуліцы Кастрычніцкай 19 жніўня.

Пераможца і яго сапернікі па фіналу атрымаюць каштоўныя прызы і падарункі ад АБФФ і партнёраў, у тым ліку квіткі на бліжэйшыя хатнія матчы нацыянальнай зборнай, гульнявыя майкі “белакрылых” і іншыя сюрпрызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі