У Мінску пройдзе выстава нью‑ёркскай мастачкі Аліны Блюміс

У Мінску пройдзе выстава нью‑ёркскай мастачкі Аліны Блюміс

З 9 да 31 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” пройдзе выстава нью‑ёркскай мастачкі з Мінска Аліны Блюміс “Узоры класіфікацыі: Крысціян, Мухамед, Лі”. Адкрыццё адбудзецца 9 кастрычніка ў 19:00.  

Назва выставы адсылае да серыі “Большасць з нас”, рэалізаванай мастачкай у 2018–2019 гадах. Гэтая работа ў 14 частках грунтуецца на тэкстах, якія апісваюць, як “большасць з нас” нараджаецца, верыць, пакланяецца, есць, спажывае, валодае, губляе, працуе, марыць і праводзіць жыццё.

Адначасова з гэтай выставай у Аліны Блюміс адбываецца персанальнае шоу ў галерэі Анн Дэ Вільпуа ў Парыжы. 

Чым прыкметная выстава ў Мінску і якая яе асноўная ідэя? На гэта ды іншыя пытанні адказваюць госці Еўрарадыё — арт-дырэктар галерэі сучаснага мастацтва “Ў” Ганна Чыстасердава і сама мастачка Аліна Блюміс.    

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі