У Мінску пройдзе яшчэ адзін фестываль: Shuma, РСП, Akute і Malanka Orchestra

У Мінску пройдзе яшчэ адзін фестываль: Shuma, РСП, Akute і Malanka Orchestra

30 чэрвеня каля “Мінск-Арэны” будуць адзначаць 80 гадоў беларускага пламбіра. Фестываль “Краіны марозіва” арганізуе брэнд “Белы полюс“. Наведвальнікам выдадуць пашпарты “краіны марозіва“, па якім можна будзе атрымаць бясплатны пламбір. Афіцыйная мова фэста — беларуская. Ён пачнецца ў 14:00. Арганізатары абяцаюць салодкі фудкорт, незвычайныя стравы, напрыклад, дранікі з марозівам і гульню ў сапраўдныя снежкі (летам!).

У 16:00 на сцэну выйдзе гурт Akute, за імі выступяць Malanka Orchestra, “Разбiтае Сэрца Пацана“, а завершыць праграму Shuma у 21:00. Уваход вольны. Падвоз да “Мінск-Арэны” ад прыпынка “Палац спорту” арганізуюць на белым электробусе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі