У Мінску расце колькасць стратных арганізацый

Частка кавярняў і рэстаранаў Мінска вымушаная была зачыніцца або змяніць уладальнікаў / rossaprimavera.ru​
Частка кавярняў і рэстаранаў Мінска вымушаная была зачыніцца або змяніць уладальнікаў / rossaprimavera.ru​

Амаль кожная трэцяя арганізацыя сталіцы працуе ў страту, паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінска.

У студзені 2021-га стратнымі былі 454 арганізацыі сталіцы, у той час як год таму — у студзені 2020 года — іх было 356. Прырост склаў 27,5%. А ўдзельная вага такіх арганізацый павялічылася з 25,4% да 32,4%.

Пры гэтым чысты прыбытак арганізацый Мінска вырас амаль на 25% і склаў на 1 лютага 390 мільёнаў рублёў.  

Таксама паведамляецца, што выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый Мінска ў бягучых цэнах склала каля 7 мільярдаў 220 мільёнаў рублёў (+19,1%). Але істотна вырас і сабекошт рэалізаванай прадукцыі — на 18,9%, да амаль 5 мільярдаў 630 мільёнаў рублёў.

Нагадаем, каб не дапусціць рэзкага росту цэнаў, урад Беларусі прыняў рашэнне аб практычнай замарозцы цэнаў на сацыяльна значныя тавары і шэраг лекаў. Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя забараніла прыватным медцэнтрам павышаць цэны на свае паслугі больш чым на 5% у год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі