У Мінску развітаюцца з музыкам Генадзем Старыкавым
Вядомы гітарыст памёр у суботу.
Сёння адбудзецца развітанне з вядомым беларускім музыкам Генадзем Старыкавым, які памёр 21 сакавіка на 65-м годзе жыцця пасля імклівай хваробы. Жалобная цырымонія пройдзе а 14-й гадзіне ў рытуальнай зале па адрасе: вуліца Сямашкі, дом 8, корпус 5 у Мінску. Пахаваны Генадзь Старыкаў будзе ў той жа дзень на Заходніх могілках.
Генадзь Старыкаў нарадзіўся ў 1950 годзе ў Мінску. У сярэдзіне 1960-х гадоў пачаў выступаць у складзе сталічных гуртоў. Граў на гітары ў гуртах “2+2”, “Алгарытмы”, “Чародей”, “Факіры”, “Чары”. З 1978 года — у ВІА “Верасы”. У 1995 годзе Старыкаў заснаваў “Стар-клуб” — нефармальнае аб’яднанне музыкаў і аматараў блюза, ладзіў фестываль “Блюз жыве ў Мінску”.