У Мінску штодня складаюць 45 пратаколаў за распіццё піва
У сярэднім у суткі сталічныя міліцыянты складаюць 45 пратаколаў за распіццё піва і іншых алкагольных напояў у грамадскіх месцах. Ад 23 лютага па 25 сакавіка ў Мінску склалі амаль 1200 пратаколаў. Як нагадваюць "Мінск-Навіны", што забарону на распіццё піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах увялі ў Беларусі з 23 лютага.