У Мінску шукаюць зніклага студэнта БДУІР

У Мінску шукаюць зніклага студэнта БДУІР

У Мінску знік студэнт БДУІР, 20-гадовы Станіслаў Ланец. Згодна з інфармацыяй, якую распаўсюдзілі валанцёры пошукава-выратавальнага атраду “Анёл”, хлопец выйшаў з інтэрнату №4 БДУІР раніцай 5 ліпеня, акурат у свой дзень народзінаў. З таго часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.

Прыкметы хлопца: рост 174, нармальнага целаскладу, вочы блакітныя, валасы светла-русыя.

Быў апрануты: чорная вятроўка, карычневыя штаны, чорныя красоўкі з салатавымі шнуркамі. Пры сабе меў заплечнік з аранжавымі шнуркамі.

З асаблівых прыкметаў: мае шнар на калене.

Усіх, хто мае інфармацыю пра зніклага, просяць паведаміць пра гэта па тэлефонах ПВА “Анёл” 8 (033) 666-68-56, 8 (033) 666-60-33, у Маскоўскі РУУС 8 (017) 208-78-15 або ў міліцыю па нумары 102.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі