Беларускія каманды згулялі кваліфікацыйныя матчы Лігі Еўропы
Футбалісты салігорскага "Шахцёра" ўнічыю згулялі з малдаўскім "Мілсамі" — 1:1.
Лік салігорцы адкрылі на 16-й хвіліне гульні, але не здолелі ўтрымаць перавагу. У другім тайме госці зраўнялі вынік. Пасля гэтага каманды не здолелі забіць ніводнага гала.
А вось мінскае "Дынама" саступіла заграбскаму "Лакаматыву" — 1:2. Прычым адзіны гол на 62-й хвіліне з падачы Ігара Стасевіча забіў сербскі легіянер "Дынама" Лазар Веселіновіч.
Яшчэ адна беларуская каманда, "Мінск", на Мальце сустракалася з мясцовай "Валетай". Там першы тайм скончыўся з лікам 1:1, і гэты лік застаўся нязменным да канца матча.
Фота з сацыяльных сетак