У Мінску супрацоўнікі ДАІ выратавалі параненага лебедзя
У Мінску супрацоўнікі ДАІ Цэнтральнага раёна выратавалі параненага лебедзя. Раніцай 1 студзеня ў раёне праспекта Машэрава і вуліцы Даўмана птушка закранула трамвайную кантактную сетку і ўпала на дарогу. Даішнікі падабралі лебедзя з праезнай часткі і перадалі яго "прадстаўнікам фаўны горада", інфармуе ў Telеgram прэс-служба ДАІ.