У Мінску ў кватэры згарэла жанчына-інвалід

У Мінску ў кватэры згарэла жанчына-інвалід

У Мінску ў кватэры загінула жанчына-інвалід. Здарэнне адбылося ў чацвер пасля 12-й гадзіны раніцы ў пяціпавярховым жылым доме па вуліцы Чкалава. З акна двухпакаёвай кватэры на першым паверсе пайшоў дым, на месца прыехалі ратавальнікі. У адным з пакояў, у якім адбылося ўзгаранне маёмасці, яны знайшлі 70-гадовую жанчыну. Яе перадалі медыкам, але рэанімацыйныя мерапрыемствы выніку не далі, пенсіянерка памерла.

Прычына пажару пакуль невядомая, адзначае прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі